Катаем свечкі з вашчыны

Сёння на базе Дзіцячага садка № 25 г. Наваполацка наш музей правёў майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны. Дзеці даведаліся, як выглядаюць сапраўдныя пчаліныя соты, для чаго патрэбен воск, а таксама сваімі рукамі зрабілі карысны сувенір.

Мы заўсёды рады падарыць вашым дзеткам новыя веды і добры настрой. Запіс на індывідуальныя майстар-класы па тэл. 46-30-41.

21